брмк

bilrozmovklub


Беларускі Размоўны Моўны Клуб


Падзея 25 сакавіка 2017 г.
Артем Теодорович
Запрашаем прыяднацца да святкавання Дня Волi, цi дня абвяшчэння незалежнасцi БНР - Беларускай Народнай Рэспублiкi ( 25 сакавiка - 1918 году)
План iмпрэзы :
25-га дзесь у 18 гадзiн (час можа скарэктавацца на 17 - будзе паведамлена, калi так здарыцца) - музэй iмя Iвана Ганчара http://honchar.org.ua/ (уваход у левую дзьвер)
Спачатку вершы беларускiх паэтау, з суправаджэннем пiянiна.
Сьпевы (грамадой) беларускiх гiмнау й патрыятычных, а таксама, лiрычных песень.
высылаю вам спiс песен. Якiя я прапаную праспяваць на 25-е.
Там на спасылках паказаныя вiдэа
Е тут песнi сольныя, якiя можна выконваць пад гiтару, цi пад пiянiна, мо пад баян.
У каго е здольнасцi з жаданнем - то, калi ласка.
Шчэ - вось тут - узоры гэтых песен у фармаце mp3 - cпампуйце сабе, калi ласка. - гэта й е музычна шаблен.
Дашлiце, калi ласка, усiм , хто зацiкаулены, на ваш погляд.

пазачарговыя сустрэчы кіеўскага белразмоўклубу
mincxenko
пазачарговыя сустрэчы кіеўскага белразмоўклубу адбудуцца 3, 10, 17, 24 і 31 студзеня 2017 року а 19:00 у трапезнай «Акадэміі».

чарговыя сустрэчы кіеўскага белразмоўклубу
творчість, триног
wondrover
Чарговыя сустрэчы кіеўскага белразмоўклубу - 6 і 20 сьнежня (грудня)

86-годзьдзе ад нараджэньня Ўладзімера Караткевіча
mincxenko

Subotaju 26 listapada 2016 roku my śviatkavaćmiem dzień narodzinaŭ Uładzimiera Karatkieviča.
Hetaja pazačarhovaja sustreča adbudziecca ŭ kijeŭskim parkie jmia Tarasa Šaŭčenki lia pomnika Šaŭčenku (1).

A 12:00 pračytajem adzin vierš Vałodzi i pakročym pa buĺvaru Šaŭčenki da pomnika dziadźkie Vałodzie (3), raśpiavajučy patryjatyčnyja pieśni. (Budzie vieĺmi dobra, kali ŭsie vyvučać himn «My vyjdziem ščyĺnymi radami».)

A 12:20 uskładziema kvietki k pomniku Karatkieviču (3), skažam, jaki jon byŭ dobry, i sfatahrafujemsia lia pomnika. Adnak doŭha tam nie stajaćmiem i pakročym da kafé «Cloud 96» (4) na vuł. Aliesia Hančara, bud. 96, lia «Siaĺpa».

Z 12:45 da 14:45 siadziećmiem u kafé (4) j čytaćmiem usłych apovieść pra Kijeŭ «Liście kaštanaŭ», smačna jeśćimiema j razmaŭliaćmiema.

плян святкаваньня дня народзінаў Карткевіча

A 15:00 znoŭku źbiaromsia lia pomnika dziadźkie Vałodzie (3), pahliadzim, ci na miescy našyja kviety, tamaka siabra Artemi zapyjajecca, ŭ jakim hodzie naradziŭsia toj, čyje narodziny śviatkujem, i soramna stanie niaviedajučym adrazu. Tam Arciom pračytaje vałodzieŭ vierš (pra słana), my znoŭku sfatahrafujemsia i zojdziem u dvoryk Karatkieviča (5) na vuł. Lienina, bud. 48÷50, jaki zhadany ŭ ese «Moj se hradok». Ahliedzima, što jo ŭ dvoryku j pasprabujem zrazumieci, čym jon spadabaŭsia Vałodzie.

A 16:00 soniejka zojdzie za zaryzont, stanie ciomna j choładna, a my zojdziem hrecca ŭ restaran «Dva husi», bo jon blizka (vuł. Lienina–Chmiaĺnickaha, bud. 46). Ja tam nia byŭ; kali tam nie spadabajecca, možam paviarnucca ŭ kafé, dzie byli.

Tam huliaćmiem u biełaruskuju nastoĺnuju huĺniu «Paŭstancy» u pamiać pra toje, što Vałodzia ŭ studenckija hady zachapliaŭsia paŭstańniem Kastusia Kalinoŭskaha i praz heta byŭ abvinavačany ŭ buržuaznym nacyjanaliźmie.

Potym možna budzie vypić vina, bo j sam Vałodzia liubiŭ vypić.

Намагаюся пазначаць дакладны час, кабы спазьняючыіся людзі маглі падыходзіць і знаходзіць нас, калі ім зручна.

Магчыма, да суботы плян сьвяткаваньня зьменіцца й будзе абнаўляцца, пішыце вашыя прапановы ў каментарох.

P. S. Артэмі Тэадаровіч запрашае наведаць мясьціны, якія любіў Валодзя: златабрамскі сквер, Цытадэльны завулак (вуліца Цытадэльная, Банкаўскі брук, дом вар’ята-дойліда Гарадоцкага са сланом, сходы тэатра Франка.
Можна й прайсьціся, але тады гульню ў «Паўстанцаў» скасаваць альбо перанесьці на позьні вечар. Гэты варыянт абмяркуем падрабязьней на паседжаньні 22 лістападня. Але ў дворык Караткевіча на вул. Леніна мы зойдзем абавязкова!

Кантактны тэлефон +38 (096) 565-36-81 Міхась.


пазачарговыя сустрэчы кіеўскага белразмоўклубу
mincxenko
Пазачарговыя сустрэчы кіеўскага белразмоўклубу:
  • 18 кастрычніка а 19:00 у трапезнай «Акадэміі»;
  •   1 лістапада а 19:01 у новае «Пузатае хаце» на Верхнім Вале, буд. 28-30;
  • 15 лістапада а 19:00 у новае «Пузатае хаце» на Верхнім Вале;
  • 29 лістапада a 18:59 у новае «Пузатае хаце»;
  • і гэтак далей,
  • а суботаю 26 лістапада 2016 будзе пазачарговая сустрэча дзеля сьвяткаваньня днюхі дзядзькі Валодзі, час і месца якое высьветліцца пазьней.
Крыху інфармацыі пра новую «Пузатую хату».

Раней там быў растаран «Аліўе», але ён згарэў. Замест яго зрабілі «Пузатую хату» ў гэткім самым стылі, як на Шуляўцы.

Перавагі новае хаты:
  • у 20 разоў бліжэйшая ад выйсьця зь мятра, чымсь «Акадэмія»;
  • ля ст. м. «Кантрактовае плошчы», гэтаксама як «Акадэмія»;
  • заўсёды працуе да 22:00, тады як з «Акадэміі» нас выганалі а 21-ай нават на сямігодзьдзе клюбу;
  • мяккія канапкі ды прыгажэйшы інтар’ер;
  • большы выбар страваў ды напояў.
Засядайма за круглым сталом на другім паверсе, а калі заняты, то на канапках ля яго.

чарговыя сустрэчы кіеўскага белразмоўклубу
творчість, триног
wondrover
Чарговыя сустрэчы кіеўскага белразмоўклубу - 11 і 25 кастрычніка, 8 і 22 лістапада і г.д.

Biełaruskaja muzyka ad Valiera Barduna
mincxenko
Hiaroj našaha klubu Valier Bardun sabraŭ kaliekcyju najliepšaje biełaruskaje muzyki dlia słuchańnia pad čas jazdy na matacyklie, i vyklaŭ u Sieciva admyslova dlia nas: https://docs.google.com/folderview?id=0B1htF1hfXu3aX3NudzJTblNTMTQ&usp=drive_web
1337 MiB, 18 hadzinaŭ. Ja pačaŭ słuchać i znajšoŭ nieviadomyja j pryhožyja pieśni. Kali pasłuchajecie, to napišycie svaje ŭražańni ŭ kamientaroch.

пазачарговыя сустрэчы кіеўскага белразмоўклубу
mincxenko
Паколькі расклад чарговых сустрэчаў кіеўскага клубу сконьчыўся, падаю расклад пазачарговых:
6 верасьня, 13 верасьня і г.д.

Прыносьце на наступную сустрэчы тры беларускія вершы для Вадзіма, або пакідайце іх у каментарох.

чарговыя сустрэчы кіеўскага белразмоўклубу
творчість, триног
wondrover
Чарговыя сустрэчы кіеўскага клубу: 21 чэрвеня, 5 і 19 ліпеня, 2, 16 і 30 жніўня і г.д.

чарговыя сустрэчы кіеўскага белразмоўклубу
творчість, триног
wondrover
Чарговыя сустрэчы кіеўскага белразмоўклубу: 12 і 26 красавіка, 10 і 24 траўня, 7 і 21 чэрвеня і г.д.

?

Log in